Felis

(no subject)

Ваў, колькі ўсяго ў стужцы назапасілася, нават бачу што некаторыя ЖЖсты вярнуліся.
Дарэчы, праз некаторы час я тут зноў з'ялюся, бо есць аб чым пісаць, ды наат будзе час каб гэтым займацца.
Felis

Падбяру спортінвентар, то бок прыму яго дарам

Цікавіць "жалеза" кшталту гантэляў, гіраў, штангаў, бліноў да штангаў і г.д..
Гатовы паказаць майстар-класс самавывазу ў бліжэйшыя сьвяточныя дні.

Пішам ў прыват, або тэлефонуем сюды: +375-29-572-2322 (Аляксандр).

Дзякуй.


P.S. а яшчэ дапамагу пазбавіцца ад непатрэбнага асцыллографа (не лямпавага і, разумецца, працуючага).
BMW

123

1. Працаваць па 12 гадзін становіцца нормай. На новай працы ўсё нармуль, але самае цікавае яшчэ чакае мяне наперадзе.
2. Я тут два тыдні катаўся на Рэно Меган. Тачыла мабыць і добрая, але праектавалі яе, дакладна, уроды. Вярнуцца з Рэнохі на Бэху, гэта як зняць з сабе малы, не па свайму памеру абутак, ды надзець той, што твайго памеру. Пачуццё эйфарыі ды шчасця гарантавана.
3. Навучыўся рамантаваць АБС (ABS). Насамрэч нічога складанага ў гэтай справе няма. Пасля вяртання гідраблока, самае галоўнае гэта слушна прапампаваць гідраўліку, каб у сістэме не засталося паветра. Зараз буду навучацца кадаваць блокі кіравання аўто, як іх там праграмаваць ды прашываць.
Черт1

123. Яшчэ раз Любча

1. Быў яшчэ раз у Любчы. Завіс там ажно на тыдзень. Напрацаваўся на вышыні на некалькі месяцаў наперад. Па вечарох, вядома ж, была рыбалка (гл. п.2).

2. Увесь тыдзень рыбалка адпавядала надвр'ю. Рыбы 0,0. Але Нёман вапшчэ красава.

3. Аднойчы я на рыбу не пайшоў, а паехаў на аўто падалей ад звычайнага месца адпачынку. Закінуў вуды, ды вырашыў пачакаць рыбу ўнутры машыны. Пакуль чакаў ды снедаў там, вырашыў пасканіць радыёхвалі, ды раптоўна пачуў этэр (як мне падалося) ажно з самой Латвіі. Але трохі пазней, на іншай хвалі, пачуў яшчэ адзін этэр з ужо болей знакомай мовай - літоўскай. Трохі пазней выявілася што гэта было вяшчанне ад LRT. Сёння даведаўся, што на 107,2FM хваля ідзе з Дзевянішкаў, а па прамой лініі адтуль да Любчы атрымоўваецца каля 77 км. Дарэчы гэтыя абодва факты мяне дужа здзівілі.